Дзяржаўны дэпартамент ЗША даў згоду на продаж Польшчы 96 баявых верталётаў AH-64E Apache. Хутчэй за ўсё верталёты з’явяцца ў польскай арміі ў будучым годзе. Сума кантракту складае 12 млрд долараў ЗША. Да моманту фіналізацыі кантракту ЗША перададуць Польшчы ў карыстанне восем баявых машын.
Верталёты AH-64E Apache і танкі Abrams Варшава плануе накіраваць на ўмацаванне так званых «Брэсцкіх варотаў» – раўніннай мясцовасці на мяжы з Беларуссю паміж рэкамі Буг і Нараў. Верталёты паступяць на ўзбраенне 1-й Авіяцыйнай брыгады 18-й Механізаванай дывізіі са штабам у горадзе Седльцэ, створанай у 2018 годзе для ўмацавання ўсходніх рубяжоў Польшчы.
Разам з верталётамі будзе закупленае ўзбраенне для іх.
вс